Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Поддержи

Ці выпадкова гэта, сябры, што свята Уваскрасення Хрыстовага прыпадае менавіта на вясну? Калі вакол нас усё абуджаецца да жыцця, калі кожная галінка, кожная сцяблінка, кожная птушачка і кожная кузурка ўсёй сваёй сутнасцю імкнуцца жыць, гэтае імкненне перадаецца і людзям. І як найвялікшае сцвярджэнне жыцця – не толькі зямнога, але і нябеснага, вечнага – увесну мы ўзгадваем Уваскрасенне нашага Госпада Ісуса Хрыста. Хрыстос уваскрос, і мы ўваскрэснем разам з Ім – гэтая ўпэўненасць дапамагала і хрысціянам часоў Нерона і Даміцыяна, і вернікам у гады бязбожнай бальшавіцкай улады, і сённяшнім пакутнікам у Паўночнай Карэі, Кітаі, многіх мусульманскіх краінах. Дзякуй Богу, што нашая вера не патрабуе такіх пацверджанняў коштам свайго жыцця, але няхай яна не будзе ад гэтага менш моцнай. Няхай цепліцца ў душах агеньчык Хрыстовай любові, падмацаваны Божым Словам, і хай ад нашай веры саграюцца сэрцы тых, хто побач з намі. Гэта і будзе бадай што лепшым сведчаннем таго, што Хрыстос сапраўды ўваскрос.

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.